Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарэйка выказала ўдзячнасьць супрацоўнікам «Валадаркі»


Ганна Шарэйка

Ганна Шарэйка

Першыя словы вызваленай у зале суду экс-сэнатаркі Ганны Шарэйкі.

Пасьля вызваленьня Ганна Шарэйка сказала, што ні на каго не крыўдуе. Яна яшчэ ня ведае, ці будзе змагацца за адмену прысуду. Таксама Шарэйка выказала ўдзячнасьць супрацоўнікам «Валадаркі», што за тое, што яны да ўсіх ставяцца роўна.​

На пытаньне карэспандэнта Свабоды пра магчымасьць вясельля з Норкусам, Шарэйка сказала:

«Будзе, але ня ведаю, калі, бо не далі зь ім пагаварыць. Ен выйдзе празь месяц і тады абмяркуем».

Пра вяртаньне на пасаду дырэктара яна сказала, што калі давер кіраўніцтва будзе, дык будзе працаваць, а калі не — ў іншым месцы, якіх хапае:

«Бяз працы не застануся, я толькі загартавалася тут за два гады, сілаў хапае».

Справа цягнулася больш за паўтара года. Яшчэ ў чэрвені 2014 году Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу адносна службовых асобаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, у тым ліку дырэктаркі Ганны Шарэйкі па фактах злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Тады Шарэйку, сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, пазбавілі недатыкальнасьці і 15 жніўня 2014 году ўзялі пад варту. Экс-сэнатарцы не далі пабрацца шлюбам за кратамі.

Эканоміка і правасудзьдзе ў люстэрку справы сэнатаркі Шарэйкі

У пачатку працэсу Шарэйка абвінавачвалася ў службовых злоўжываньнях і нанясеньні страты фабрыцы ў вялікім памеры, але пазьней пракурор Анатоль Мяцельскі адмовіўся ад абвінавачваньня ў нанясеньні матэрыяльных стратаў і прасіў пакараць экс-дырэктара зьняволеньнем у 2,5 года — колькі і даў сёньня судзьдзя, ужыўшы пры гэтым амністыю і адпусьціўшы на волю ў судорвай залі.

XS
SM
MD
LG