Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пэнсію атрымаем ужо ў капейках» — 8 выказваньняў пра дэнамінацыю з Гародні


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Спадарыня Марыя: «А чаго мы ўжо можам чакаць? Ужо ўсё было. Будзем блытацца, канечне. Але добрасумленныя людзі заўсёды скажуць, што дала ня столькі, колькі трэба».

Старым наагул усё складана, ня толькі лічыць грошы

Старым наагул усё складана, ня толькі лічыць грошы

Спадарыня Тэрэза: «Мы пэнсію капейкамі атрымаем, а цэны кожны дзень падрастаюць. І зьберажэньняў няма ніякіх. Муж памёр, паставіла помнік — і жыву ад пэнсіі да пэнсіі. Бо надта шмат ідзе на лекі, дарагія ў нас лекі — часам дык і задумваюся, як дажыць да наступнае пэнсіі».

Спадар Валеры, палкоўнік у адстаўцы: «Чарговае абдурваньне народа. Гэта ж у нас ужо чацьвёрты раз адбудзецца. А потым інфляцыя зноў усё праглыне, і давядзецца гэтыя капейкі выкідаць. Трэба спачатку наладзіць эканоміку».

У старой частцы Горадні

У старой частцы Горадні

Аляксей, працуе на дзяржпрадпрыемстве: «Нам на дзяржаўнай працы трэба зашываць кішэні, каб не пагубіць капейкі... »

Сяргей, таксіст:

На стаянцы таксі

На стаянцы таксі

«Мадэрнізацыя таксомэтра абыдзецца каля двух мільёнаў, і гэта на кожнай таксоўцы. І гэта зноў грошы ў дзяржаўныя структуры з нашых кішэняў. Ну вось мы як быццам дэнамінацыі не праводзім, а павінны за гэта выкладваць такія грошы. Вось і думай... Дзяржаве трэба за нешта жыць, а нам, выходзіць, як хочаш...»

Алена, працуе ў рэклямнай фірме: «Нас чакаюць расходы, бо на фірме будуць пераўсталёўваць праграмы бухгальтарскія, і за гэта давядзецца плаціць. Але самае страшнае, што ўсе дамовы трэба перапісваць нанава. А найбольшая небясьпека — гэта калі зробіш памылкі пры разьліках з кліентамі. Думаю, што блытаніны не пазьбегнуць пры выпісваньні рахункаў».

Новыя грошы

Новыя грошы

Аліна, прадавачка ў «Эўраопце»: «Я папраўдзе хвалююся, бо працую толькі два месяцы і ў мяне яшчэ і з гэтымі грашыма часам праблемы ўзьнікаюць. Асабліва калі шмат людзей і пачынаюць падганяць. А пакуль прывыкнеш да новых грошай...»

Старыя і новыя кошты

Старыя і новыя кошты

Сьвятлана, індывідуальны прадпрымальнік: «Нам ужо казалі, што касавыя апараты будзем замяняць. А гэта грошы, прычым уласныя грошы. А продажы цяпер вельмі слабыя, ніхто не сьпяшаецца купляць, і так працуем са стратамі. Нядобрасумленныя гандляры напачатку пагрэюць рукі, асабліва на старых людзях, а такія заўсёды знойдуцца. Дый наагул бяз фокусаў тут не абыдзецца».

XS
SM
MD
LG