Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стоп, Пуцін» — у Эўропе стартуе акцыя ў падтрымку Ўкраіны


Акцыя ў падтрымку Ўкраіны ў Рыме, 9 чэрвеня 2016 году
Акцыя ў падтрымку Ўкраіны ў Рыме, 9 чэрвеня 2016 году

Пад лёзунгам «Стоп, Пуцін! Стоп, вайна!» ў многіх краінах Эўрапейскага Зьвязу, а таксама ў ЗША, Канадзе і Ўкраіне 10-11 чэрвеня адбудуцца грамадзкія акцыі ў падтрымку Ўкраіны. Удзельнікі акцый плянуюць пікетаваць дыпляматычныя місіі Расеі, а таксама ўрадавыя будынкі ў краінах пражываньня, каб прыцягнуць увагу палітыкаў і дыпляматаў да абвастрэньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Як паведаміла Радыё Свабода каардынатарка акцыі Ірэна фон Бург (Швэйцарыя), яе ўдзельнікі таксама будуць зьвяртацца ў Эўрапейскі парлямэнт з патрабаваньнем прымусіць Расею вывесьці свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны і спыніць гвалт на акупаваных украінскіх тэрыторыях і ў анэксаваным Крыме.

Таксама ўдзельнікі акцыяў зьвернуцца да АБСЭ адносна ўзмацненьня назіральнай місіі на Данбасе і пераходу працы місіі на кругласутачны рэжым, а таксама — каб АБСЭ кантралявала непадкантрольны Кіеву ўчастак расейска-ўкраінскай мяжы, кажа Ірэна фон Бург.

«Мы зьвяртаемся да эўрапейскай, сусьветнай грамадзкасьці з патрабаваньнем узмацніць ціск на Расею, каб яна вывела свае войскі з акупаванай часткі Ўкраіны. Яшчэ адно наша патрабаваньне да эўрапейскай супольнасьці — працягнуць санкцыі супраць Расеі. У выпадку, калі нашыя патрабаваньні ня будуць пачутыя і прынятыя пад увагу, актывісты ўкраінскіх эўрапейскіх арганізацый будуць гатовыя пачаць бестэрміновую галадоўку», — адзначыла фон Бург.

На сёньня, правядзеньне акцыяў у падтрымку Ўкраіны пацьверджанае ў Амстэрдаме, Барсэлёне, Будапэшце, Вене, Лёндане, Лазане, Маскве, Парыжы, Празе, Цюрыху, Франкфурце і ў розных гарадах Украіны.

Жыхары гарадоў Паўночнай Амэрыкі павінны далучыцца да акцыі «Стоп, Пуцін» 11 чэрвеня, затое ў Эстоніі і Італіі праўкраінскія акцыі адбыліся напярэдадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG