Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 10 чэрвеня. 80 гадоў Вячаславу Кебічу, прысуд у справе Ганны Шарэйкі


Суд над Ганнай Шарэйкай

Суд над Ганнай Шарэйкай

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі, прысьвечаная пачатку парлямэнцкай кампаніі. У прэсавай канфэрэнцыі прымуць удзел першы намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Месца правядзеньня — офіс руху «За Свабоду» (пр. Незалежнасьці, 80-73). Пачатак у 11:00.

Менск. Абвяшчэньне прысуду ў справе былой сэнатаркі і былой дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі. Месца правядзеньня — Вярхоўны суд (вул. Леніна, 28). Пачатак у 10:00.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды пачатку чэмпіянату Эўропы па футболе і адкрыцьця футбольнай фан-зоны ў Менску. Яна створаная афіцыйным партнэрам УЭФА ЭЎРА 2016 — брэндам «Аліварыя». Месца правядзеньня — Велакавярня ў парку Перамогі. Пачатак у 10:00.

Менск. Выпускны ў Школе пісьменьніка «Асьцярожна, кветкі распускаюцца!» ў Літаратурным музэі Петруся Броўкі (Менск, вул. К. Маркса, 30). Пачатак у 18:30.

У гісторыі

1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага Катэхізіс.

1812 — у Полацку адкрытая езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (дзейнічала да 1820 году).

1925 — пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу прысвоілі званьне народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

2008 — з аўкцыёну прададзены пісьменьніцкі дом адпачынку Іслач у Валожынскім раёне. Папярэдне Вярхоўны суд за «парушэньні статутнай дзейнасьці» зьліквідаваў Беларускі літаратурны фонд, які распараджаўся санаторыем.

2009 — расейска-беларуская малочная вайна. На тэрыторыю Расеі забаронены ўвоз практычна ўсёй беларускай малочнай прадкцыі (Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў пра сьпіс забаронаў 6 чэрвеня, а 9 чэрвеня яго дапоўніў). З гандлёвых сетак Расейскай Фэдэрацыі пачалі здымаць малочныя вырабы беларускай вытворчасьці, а ў Беларусі вернутае малако выліваць, напрыклад, у сянажныя вежы.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзяяч, прадпрымальнік.

1936 — Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.

У гэты дзень памерлі

1923 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1982 — Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнавец, грамадзкі дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Канадзе.

2010 — Пётр Маланачкін, грамадзкі актывіст з Горак, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.

Цытата

«Шчасьлівым чалавекам я адчуваў сябе двойчы ў жыцьці: калі быў студэнтам і калі працаваў дырэктарам заводу».

З мэмуараў Вячаслава Кебіча «Спакуса ўладай».

XS
SM
MD
LG