Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан: ад першай лэдзі Арканзасу да кандыдаткі ў прэзыдэнты ВІДЭА


Успамінаюць журналісты, якія асьвятлялі дзейнасьць Клінтан у розныя этапы яе дзейнасьці.

Журналіст, які 20 гадоў таму апынуўся «пад прыцэлам» сям'і Біла і Гілары Клінтан, успамінае пра верагодную кандыдатку ў прэзыдэнты ад дэмакратаў, як пра «грозную постаць», піша «Голас Амэрыкі».

Майкл Ізікофф стаў першым журналістам, які выявіў любоўную сувязь паміж прэзыдэнтам Білам Клінтанам і стажоркай Белага дому Монікай Левінскі.

Ён, як ніхто іншы, памятае, як люта змагалася Гілары Клінтан за свайго мужа і лёс яго прэзыдэнцтва, у той час як Белы дом біўся з самім журналістам і іншымі СМІ.

«Яна разумная. Яна зацятая. Яна не здаецца, - кажа Ізікофф. - Яна палітычны баец, але за гэтым часам крыюцца прыязныя, добразычлівыя паводзіны. Гэта моцная палітычная суперніца».

Клінтан - непрывабная кандыдатка ў электаральным цыкле, які характарызуецца папулісцкімі заявамі і запытамі на шчырасьць.

Бітвы, зь якіх яна выйшла грозным палітыкам, будуць таксама спрыяць зьяўленьню сур'ёзных новых праблемаў, калі яна ўступіць у барацьбу з рэспубліканскім кандыдатам Дональдам Трампам за тое, каб стаць першай жанчынай-прэзыдэнтам ЗША.

Імідж Клінтан зьведаў мноства зьменаў, па меры таго як мяняліся яе тытулы: жонка губэрнатара Арканзасу, першая лэдзі ЗША, сэнатар і Дзяржсакратар. Але бар'еры, якія выкліканыя публічнай жыцьцём, часта не давалі ёй раскрыць свой характар.

«Яна была кляснай, у правільным сэнсе гэтага слова. Яна была спакойнай і кемліваю», - кажа Рон Фурнье, журналіст, які ведаў Клінтан з 1980-х гадоў і асьвятляў яе дзейнасьць у якасьці першай лэдзі Арканзасу, жонкі прэзыдэнта і аж да сёньняшняга дня.

Фурнье кажа, што калі ёй будзе трэба, каб у ёй ўбачылі пераўтваральную лідэрку 21-га стагодзьдзя, кандыдатку, «значна лепшую, чым Дональд Трамп, калі яна захоча разьбіць яго цалкам, ня проста неяк перамагчы яго ці не прайграць яму, то ёй трэба стаць больш падобнай на тую ваяўнічую, зразумелую, вясёлую, ўразьлівую асобу, якой яна была ў Арканзасе».

Клінтан прызнавала, што не зьяўляецца палітыкам па прыродзе, у адрозьненьне ад свайго мужа, і на дэбатах у 2008 годзе тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты Барак Абама заявіў ёй, як свайму асноўнаму апанэнту, што яна «досыць прыемная».

Пазьней ў Абамы і Клінтан наладзіліся добрыя працоўныя адносіны прэзыдэнта і дзяржсакратара, але тая рэпліка Абамы выказала агульнае адчуваньне, якое перасьледавала яе на працягу некалькіх гадоў і не зусім адпавядае рэчаіснасьці, лічыць Фурнье.

«Яна валодае вельмі абаяльным пачуцьцём гумару, - кажа Фурнье. - Ёй вельмі добра атрымоўваецца быць вясёлай, калі гэта дарэчы».

Па словах Фурнье, Клінтан вельмі моцна зьмянілася з таго часу, і «у яе зьявілася вельмі шмат шрамаў».

Клінтан трэба будзе адказаць на сур'ёзныя пытаньні аб яе надзейнасьці і шчырасьці цяпер, калі яна рыхтуецца да перадвыбарных сутычак з Трампам, і, можа стацца, што пры гэтым ёй прыйдзецца ўспомніць пра бітвы 1990-х гадоў.

«Тады гэта была адна вялікая бітва для пары Клінтанаў з мэтай разграміць абвінаваўцаў і адбіць удары прэсы», - успамінае Ізікофф пра пэрыяд, калі Клінтан была першай лэдзі.

«Думаю, погляды Гілары Клінтан на прэсу шмат у чым сфармаваліся ў той вельмі крытычны пэрыяд», - кажа ён.

Нават цяпер насьцярожанасьць Клінтан у дачыненьні да СМІ праяўляецца і ў яе перадвыбарнай кампаніі: яна аддае перавагу больш кантраляванай атмасфэры тэлевізійных інтэрвію, чым прэс-канфэрэнцыям, дзе журналісты могуць задаваць самыя розныя пытаньні.

XS
SM
MD
LG