Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч ацаніў «прагрэс» у працэдуры ўтварэньня выбарчых камісій


Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай наконт зьменаў у працэдуры ўтварэньня камісій.

Цяпер склад камісіі будзе фармавацца шляхам рэйтынгавага галасаваньня па вылучаных прадстаўнікам. Пры гэтым павінны абмяркоўвацца дзелавыя якасьці прэтэндэнтаў.

«Трэба правесьці стварэньне камісіі так, каб, напрыклад, прадстаўнікі апазыцыйнай партыі разумелі, чаму яны не прайшлі ў склад камісій, што адпаведнае рашэньне прыняў калегіяльны орган», — заявіла Ярмошына на паседжаньні Цэнтрвыбаркаму.

Валянцін Стэфановіч так пракамэнтаваў праваабарончаму сайту spring96.org гэтае выказваньне:

«Я мяркую, што прагрэс у гэтым накірунку відавочны: калі раней прадстаўнікі апазыцыі не разумелі, чаму іх не ўключалі ў склад камісій, то зараз яны будуць гэта разумець!»

XS
SM
MD
LG