Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП пра выбарчую кампанію: «Удзельнічаць, нельга ляжаць»


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька (архіўнае фота)

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька (архіўнае фота)

Аб’яднаная грамадзянская партыя на зьезьдзе 17 ліпеня зацьвердзіць канчатковы сьпіс сваіх «сьпікераў» — патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Таксама плянуецца ўхваліць перадвыбарчую праграму, зь якой партыя будзе ўдзельнічаць у кампаніі. Такое рашэньне прыняла 8 чэрвеня палітрада АГП.

Падчас кампаніі, сярод іншага, партыя плянуе павялічыць колькасьць удзельнікаў палітычнага працэсу і сабраць доказы адсутнасьці ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў.

АГП будзе дзейнічаць у фармаце правацэнтрысцкай кааліцыі, што мае супольны ўзгоднены сьпіс, у якім больш за 90 кандыдатаў.

«Не выключаем, што могуць быць вулічныя пратэсты, і заклікаем грамадзян да пратэстнага галасаваньня. Галасаваньня супраць той эканамічнай палітыкі, якую праводзіць улада, супраць той сыстэмы выбарчага заканадаўства, якая не дазваляе людзям рэалізаваць на практыцы права выбару, — сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Мы прымаем да ведама, што ёсьць моцныя выклікі ня толькі знутры краіны, ад рэжыму Лукашэнкі, а і зьнешнія фактары, як з Усходу, так і з Захаду. Таму мы за ўдзел. У сказе „удзельнічаць нельга ляжаць“ мы паставілі коску пасьля слова „удзельнічаць“: „Удзельнічаць, нельга ляжаць“. Мы адносімся да таго, што будзе адбывацца, як да палітычнай кампаніі».

Лябедзька адзначыў, што партыя ставіць «амбіцыйную задачу перамагаць».

«На лічбы, на вялікі жаль, на сёньняшні дзень мы ня можам уплываць, яны будуць такія, якія ўжо напісаны. Але мы хацелі б, каб людзі ў грамадзкім транспарце, у лазьні, дома, у гасьцях, за межамі краіны гаварылі, што яны галасавалі за праграму „мільён новых працоўных месцаў“, за правацэнтрысцкага кандыдата. Калі гэта будзе масавым, то тады мы лічым, што зрабілі крок наперад».

XS
SM
MD
LG