Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі 100 тон польскіх яблыкаў, якія везьлі зь Беларусі


Рассельгаснагляд затрымаў пяць аўтамабіляў з польскімі яблыкамі, якія спрабавалі ўвесьці ў Расею па дакумэнтах на піва.

Затрыманьне адбылося на пункце кантролю ў горадзе Ржэў Цьвярской вобласьці Расеі. Пры правядзеньні надгляду бачнай часткі грузу на ўпакоўцы тавару выяўленая маркіроўка з інфармацыяй аб паходжаньні — Рэспубліка Польшча. Адпраўніком прадукцыі ўказаная беларуская арганізацыя зь Менску.

Транспартныя сродкі затрыманыя і разьмешчаны на складзе часовага захоўваньня ў Ржэве, паведамляе Рассельгаснагляд.

Расея ў жніўні 2014 года ўвяла харчовае эмбарга супраць краін, якія ўвялі ў дачыненьні да яе санкцыі, у тым ліку з ЭЗ. Пад забарону трапілі мяса, каўбасы, рыба, гародніна, садавіна, малочная прадукцыя. Пазьней Расея падоўжыла сваё эмбарга да 5 жніўня 2016 году ў адказ на санкцыі ЭЗ, якія былі пралянгаваныя да 31 студзеня гэтага года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG