Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэнісістку Шарапаву дыскваліфікавалі на два гады


Марыя Шарапава з мэдалямі «За заслугі перад Айчынай», 5 лютага 2016 году.

Марыя Шарапава з мэдалямі «За заслугі перад Айчынай», 5 лютага 2016 году.

Расейская тэнісістка Марыя Шарапава дыскваліфікаваная на 2 гады за парушэньне антыдопінгавых правілаў.

Рашэньнем Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі, тэрмін дыскваліфікацыі пачынаецца з 26 студзеня 2016 году. Такім чынам Шарапава прапусьціць Алімпійскія гульні ў Рыо-дэ-Жанэйра.

7 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў ЗША Шарапава паведаміла, што ў яе допінг-тэсьце, ўзятым ў студзені падчас Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе былі выяўленыя сьляды мэльдонію. Па словах спартоўкі, яна прымала прэпарат некалькі гадоў і ня ведала пра тое, што з 1 студзеня ён быў унесены ў сьпіс забароненых.

XS
SM
MD
LG