Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынілася фінансаваньне будоўлі Керчанскага моста


Будаўніцтва Керчанскага моста
Будаўніцтва Керчанскага моста

Кампанія «Будгазмантаж» расейскага мільярдэра Аркадзя Ратэнберга ня можа будаваць мост праз Керчанскі праліў заплянаванымі тэмпамі і інвэставаць у закуп дарагога будаўнічага абсталяваньня, бо аплата выкананых працаў затрымліваецца, паведамляе Forbes.

Апошні раз грошы падрадчыку будаўніцтва Керчанскага моста, кампаніі Аркадзя Ратэнберга, пералічвалі ў сьнежні. Выплата ў 65,4 мільярда расейскіх рублёў, заплянаваная на гэты год, «завісла» таму, што зацягнуліся бюракратычныя працэдуры.

Як піша Forbes, аванс ужо патрачаны, а на будпляцоўцы не хапае абсталяваньня.

У студзені 2015 году «Будгазмантаж» Ратэнберга бяз конкурсу стаў падрадчыкам па будоўлі Керчанскага моста. Мост павінен будзе зьвязаць Крым і мацерыковуaю частку Расеі. Дарожны рух на мосьце павінен адкрыцца да канца 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG