Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускная лінейка


Абрам Харкаўскі, «Узнагарода настаўніцы» (1951)

Абрам Харкаўскі, «Узнагарода настаўніцы» (1951)

— Ня ведаю як іншыя, а мы надаем АСАБЛІВУЮ ўвагу навучаньню! Не разумею тых бацькоў, што ня ўдзельнічаюць у навучальным працэсе сваіх дзяцей! — кажа маці вучня з нашай клясы, якая выпадкова апынулася побач на выпускной лінейцы.

— Асабліва мне падабаецца наша настаўніца матэматыкі! Да таго ж яна вельмі добры клясны кіраўнік! Такая ўважлівая да праблемаў дзяцей. Колькі мы да яе ні зьвярталіся — кожны раз дапамагае, — працягвае яна маналёг. — Мы зь ёй у сталым кантакце! А вось і яна падыходзіць. Павіншую яе з канцом навучальнага году.

І праз імгненьне вельмі ціха мне на вуха:

— Дарэчы, як яе імя?

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG