Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маё невымаўля» Насты Кудасавай ФОТАГАЛЕРЭЯ


У літаратурным музэі Петруся Броўкі прайшла прэзэнтацыя кнігі паэткі Насты Кудасавай «Маё невымаўля», якая пабачыла сьвет у сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» ў выдавецтве «Кнігазбор».

Як кажа аўтарка, «Маё невымаўля» — кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасьць. Галоўны зьмест зборніка можна акрэсьліць як перажываньні чалавека, закаханага ў жыцьцё і ў зямныя лёсы — лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзьведзя, сасны, ветру... Гэта кніга — услухоўваньне ў пяяньне рыб і ўзрастаньне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасьцяў словаў, і далей — да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў — вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі пэрыяд. Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараваньне я б хацела данесьці чытачу веру ў галоўнае — веру ў любоў, якая разьлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш сьвет сэнсам і прыгажосьцю".

XS
SM
MD
LG