Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Разьмешчаныя на захадзе Расеі часткі пры патрэбе хутка падцягнуцца сюды


Прыбыцьцё расейскіх войскаў у Клінцы
Прыбыцьцё расейскіх войскаў у Клінцы

Беларусь і Расея адэкватна рэагуюць на ўзмацненьне НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 7 чэрвеня ў Менску, на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый краін СНД.

«Расейцы часта кажуць, што ля межаў Расеі разгортваюцца новыя кантынгенты НАТО. Трэба падкрэсьліць, што перш за ўсё — каля нашых межаў, беларускіх межаў. Мы гэта бачым і прымаем бяз гвалту, бяз шуму адэкватныя меры», — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.

«Бачу, што і расейскае кіраўніцтва сёньня дзейнічае ў гэтым жа ключы ў заходнім напрамку. Маю на ўвазе, што ў нас сумесная групоўка ўзброеных сіл на захадзе, якая забясьпечвае бясьпеку нашай айчыны — Беларусі і Расеі. І ў аснове гэтай групоўкі — часткі беларускай арміі. У выпадку канфлікту яны першымі ўступаюць у бой, і на працягу кароткага часу сюды падцягваюцца часткі, сканцэнтраваныя на захадзе Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў:

«Мы гэтага не хаваем ад нашых заходніх ці то калегаў, ці то партнэраў, ці то супернікаў. Яны выдатна ведаюць нашы дамоўленасьці з Расеяй».

«Я гэта кажу, каб вы зразумелі маю пазыцыю ў дачыненьні да СНД. Беларусь заўсёды была ініцыятарам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, — адзначыў Лукашэнка. — Мы выступалі і будзем выступаць за рэальнае збліжэньне рэспублік былога Савецкага Саюзу».

«Калі мы будзем з-за пэўных замашак у пэўных дзяржавах кіраўніцтвамі асобных палітычных сілаў прытрымлівацца іншых прынцыпаў, то мы ніколі ня знойдзем супрацоўніцтва паміж рэспублікамі, і паміж намі будуць узьнікаць, як гэта цяпер ва Ўкраіне і ў іншых частках СНД, сутычкі, ня дай бог, яшчэ і войны», — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі перакананы:

«Усё ў нашых руках, ня трэба хлусіць нашым народам. Калі мы захочам быць разам, мы заўсёды будзем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG