Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 чэрвеня: Пуцін у Менску, прэзэнтацыя кнігі Нурдквіста


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. Месца правядзеньня — Палац Незалежнасьці.

Менск. Прэзэнтацыя кнігі швэдзкага пісьменьніка і мастака Свэна Нурдквіста «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім» з удзелам актораў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Месца правядзеньня — Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 18:00



Менск. Адкрыцьцё канравэрсійнага графіці з хлопчыкам і дзяўчынкай, якія сымбалізуюць Менск і Маскву. Графіці ўжо выклікала гарачыя пратэсты менчукоў у сацыяльных сетках. Месца правядзеньня — вул. Магілёўская, 32. Пачатак а 17:00.

Менск. Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік разам з польскімі бізнэсмэнамі-вытворцамі мясной прадукцыі праводзяць прэс-канфэрэнцыю ў рамках рэклямна -інфармацыйнага праекту «Смак Эўропы — якасьць і традыцыя». Месца правядзеньня — гатэль «Вікторыя-2» (пр. Пераможцаў, 59а, канфэрэнц-заля № 2). Пачатак а 16.30

Віцебская вобл., Верхнядзьвінскі р-н. Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізуе экспэдыцыю па Верхнядзьвінскім раёне.

У гісторыі:

1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.

1949 — выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984»

1958— У Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».

1967— У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.

У памяці

1881 — нарадзіўся Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч

1894 — нарадзіўся Сямён Вальфсон, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог. Адзін з ідэолягаў цкаваньня «нацдэмаў» у БССР у пачатку 1930-х гадоў.

1956 — памёр Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака.

1986 — нарадзіўся Сяргей Крывец, беларускі футбаліст

1991 — памёр Уладзімір Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік

Цытата

У пару агульнага падману гаварыць праўду — гэта рэвалюцыйны акт.

Джордж Оруэл

XS
SM
MD
LG