Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» і БХК пачалі сумесную кампанію назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў


Прэс-канфэрэнцыя кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак (зьлева) і Валянцін Стэфановіч, архіўнае фота

Прэс-канфэрэнцыя кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак (зьлева) і Валянцін Стэфановіч, архіўнае фота

450 назіральнікаў плянуецца далучыць да маніторынгу за будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, арганізаванага кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Выбары пройдуць 11 лістапада, а ўжо хутка 50 доўгатэрміновых назіральнікаў пачнуць адсочваць дзеяньні выбарчых камісій, вылучэньне кандыдатаў у 200 выбарчых акругах ды іншыя працэсы, зьвязаныя з выбарамі. Далей колькасьць назіральнікаў плянуецца павялічыць да 450.

Алег Гулак

Алег Гулак

«За якімі менавіта выбарчымі акругамі бы будзем назіраць, залежыць ад розных прычынаў. Да 50 доўгатэрміновых назіральнікаў плянуем далучыць яшчэ ня меней за 400. Будзем зьвяртацца да актывістаў, заклікаць валянтэраў. З былога досьведу ведаем, што гэта магчыма — выйсьці на такую лічбу, каб закрыць усе акругі і забясьпечыць назіральнікамі як мага больш выбарчых участкаў», — паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў «Вясьне» з нагоды старту кампаніі назіраньня старшыня БХК Алег Гулак.

Паводле экспэрта кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянціна Стэфановіча з «Вясны», назіраньне за выбарамі мусіць ацаніць выбарчы працэс у краіне з пункту гледжаньня беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў.

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

«Мы будзем інфармаваць міжнародную супольнасьць пра ход выбарчай кампаніі і выніках маніторынгу. Але канешне, галоўнае для нас — засьведчыць для беларускай грамадзкасьці, як ідуць выбары», — сказаў Валянцін Стэфановіч.

XS
SM
MD
LG