Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кацярынка Пікірэня: Для душы чытаю Сартра і Арыстотэля


Кацярынка Пікірэня

Кацярынка Пікірэня

Бабуля з Валожыншчыны. Праская вясна. Мара кожнага кніжніка. Уцёкі ад мэдыцыны. Дырэктарка. Іншы фармат кнігі. Італія. Маленькае прыватнае пекла. Вельмі сымпатычная мова. Дэтэктывы не люблю. Адчуваньне тылу. Год украінскай літаратуры.

Размова з Кацярынкай Пікірэняй — былой дырэктаркай кнігарні «Логвінаў» у Менску, а цяпер галоўным дызайнэрам выдавецтва «Логвінаў» — якая навучаецца дызайнэрскаму мастацтву ў чэскай Празе.

Максімюк: ...Ці любіце вы плакаць?.. Помніце, калі апошні раз плакалі?..

Пікірэня: ...Мне заўсёды хочацца ўсьміхацца і, мусіць, таму я ствараю такое ўражаньне вечна шчасьлівага чалавека. Але плакаць я таксама люблю... Ужо не памятаю, калі апошні раз плакала, але, тым ня меней — гэта ж праява эмоцыі. Кожная праява эмоцыі — дарагая...

Максімюк: ...Вы не баіцеся жыць у чужой краіне?..

Пікірэня: ...Жыць-то я не баюся, але, безумоўна, першы этап — заўсёды складаны. Першы месяц — гэта маленькае прыватнае пекла, бо кожны крок вымагае думкі, кожны крок вымагае прыняцьця новых рашэньняў, вымагае нязвыклых маршрутаў, і таму трэба спачатку збудаваць свой мікрасьвет у любым месцы, дзе ты знаходзісься — перад тым, як пачаць жыць, адчуваць і меркаваць, любіш ты гэтае месца ці не...

Максімюк: ...А што вашы бацькі кажуць на тое, што вы так шастаеце па заграніцах? Яны кажуць — рабі як хочаш — ці ўсё ж шкадуюць, што вас няма дома, і кажуць — вяртайся хутчэй да нас?

Пікірэня: ...Бацькі ў мяне ідэальныя, яны мяне разумеюць і вераць маім памкненьням. Ну і я спадзяюся, што ўбачаць вынікі гэтых маіх прыгодаў...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG