Лінкі ўнівэрсальнага доступу

сёньня зь Любай мы спазьніліся ў кіно.

я завязаў матузкі і сеў перад выхадам праверыць сваю вайсковую вёску на мабільным... Л. яшчэ толькі апранала джынсы.

Люба заўважыла, што я вырашыў перад выхадам пагуляць на мабільным, і вырашыла павіншаваць сяброўку ў Фэйсбуку.

калі я скончыў гуляцца, я заўважыў што Л. піша ў мабільным, таму вырашыў, пакуль яе чакаю, запосьціць новае фота ў Інстаграм...

Л. у сваю чаргу павіншавала сяброўку і, паглядзеўшы, што я ў Інстаграме, адчыніла «Вконтакте» і пачала чытаць новыя паведамленьні.

і вось ён, вечар, мы зьбіраліся ў кіно... а замест гэтага сядзім перад уваходнымі дзьвярыма, і толькі нашыя твары сьвецяцца белым, ад экранаў.

а.і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG