Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху аўтобусу ў Стамбуле 11 забітых


Месца выбуху ў Стамбуле

Месца выбуху ў Стамбуле

Турэцкія афіцыйныя асобы паведамляюць, што ў выніку выбуху бомбы ў цэнтры Стамбулу забітыя 11 чалавек, 36 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Губэрнатар Стамбулу Васіп Шагін заявіў, што сярод забітых сем паліцыянтаў.

Паводле паведамленьняў міжнародных агенцтваў, дыстанцыйна кіраваная выбуховая прылада спрацавала, калі паліцэйскі аўтобус праяжджаў непадалёк ад Стамбульскага ўнівэрсытэту і гістарычнага кварталу гораду ў ранішні час пік.

На здымках відаць абломкі аўтобуса і пашкоджаныя фасады суседніх будынкаў.

Паведамляецца таксама пра стрэлы, якія чуліся ў гэтым раёне пасьля выбуху.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух.

Турэцкая паліцыя і вайскоўцы вядуць барацьбу супраць баевікоў Курдзкай рабочай партыі зь ліпеня 2015 году, калі сарваўся мірны працэс.

«Ісламскую дзяржаву» таксама абвінавачваюць у шэрагу выбухаў у Турэччыне.

XS
SM
MD
LG