Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задаў пытаньне чыноўніку пра карупцыю — атрымаў штраф


Андрэй Павук

Андрэй Павук

Судзьдзя Акцябрскага раённага суду на Гомельшчыне Ўладзімер Васілеўскі 6 чэрвеня аштрафаваў стваральніка суполкі «Рудабельская паказуха» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» Андрэя Павука. Ён прызнаны вінаватым ў паклёпе на намесьніка начальніка ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргея Зарычнага.

«На старонцы „Рудабельскай паказухі“ адзін з удзельнікаў прапанаваў запытацца ў Cяргея Зарычнага, чаму яго вызвалілі з пасады старшыні Акцябрскага райсавету. У зьвязку з мясцовай гісторыяй, якая мела розгалас, ці не? Паколькі Зарычны ўдзельнічаў у дыскусіі, то я й зрабіў такі запыт. „Салёна“ так запытаў — пра „дэпутацкія душы“, карупцыю. Зарычны напісаў заяву ў міліцыю, што я ўзводжу на яго паклёп. Там склалі адміністрацыйны пратакол, і суд мяне аштрафаваў», — патлумачыў Андрэй Павук.

Паводле блогера, цяпер на яго распачаўся ціск — штрафуюць за паркоўку аўтамашыны на падставе ананімных здымкаў, вынесьлі прадпісаньне як старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву. І на дадатак пазбаўляюць арэнды памяшканьня пад фотастудыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG