Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы прэм’ер Малдовы абвясьціў галадоўку ў СІЗА


Улад Філат

Улад Філат

Былога прэм’ера Малдовы Ўлада Філата падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня з банкаў краіны 1 мільярда даляраў

У Малдове былы прэм’ер-міністар Улад Філат, які знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні ў сувязі з расьсьледаваньнем справы пра буйное махлярства, абвясьціў галадоўку. Як паведамляе малдоўскае агенцтва Unimedia, лекары лічаць яго стан здавальняючым.

Адвакат былога кіраўніка ўраду днямі паведаміў, што Ўлад Філат лічыць незаконнымі дзеяньні пракуратуры і судзьдзяў.

Летась увосень Філат быў затрыманы ў сувязі з падазрэньнямі ў дачыненьні да справы аб зьнікненьні аднаго мільярда даляраў з банкаў краіны. Па запыце генэральнага пракурора парлямэнтарыі пазбавілі яго дэпутацкай недатыкальнасьці, пасьля чаго ён быў арыштаваны.

XS
SM
MD
LG