Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 чэрвеня: суд у справе Паўла Вінаградава, прэзэнтацыя Насты Кудасавай


Вільня

Вільня

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Чарговы раўнд дыялёгу Беларусі і Эўразьвязу ў справе правоў чалавека.

Менск. Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць справу аб усталяваньні прэвэнтыўнага нагляду адносна актывіста апазыцыі Паўла Вінаградава. Месца правядзеньня — суд Маскоўскага раёну (пр. Газэты «Правда», 27) Пачатак а 12:00

Менск. Прэзэнтацыя паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Маё невымаўля» у рамках праекту «Сустрэча з аўтарам». Месца правядзеньня — Музэй Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30). Пачатак а 19:00

Менск. Прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная двум найбуйнейшым мерапрыемствам фэстывальнага руху лета-2016: міжнароднаму open-air фэстывалю «Купальскае Кола» і міжнароднай тату-канвэнцыі Belarus Tattoo Fest. Месца правядзеньня — бар «Beer & Wine» (вул. Кульман, 9). Пачатак у 18:00

У гісторыі:

1099 — першы крыжовы паход: пачатак аблогі Ерусаліму.

1492 — у Горадні памёр Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі (1440–1492).

1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім.

1927 — у Варшаве супрацоўнікам «Беларускага слова» Барысам Кавердам забіты савецкі амбасадар Пётр Войкаў.

1958 — пачалося будаўніцтва гораду Наваполацку.

1995 — Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў «Палажэньне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусі» і «Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусі». Такім чынам на зьмену нацыянальным сымбалям афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР.

У памяці

1794 — нарадзіўся Пётар Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.

1848 — нарадзіўся Поль Гаген, францускі мастак.

1880 — нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, прафэсар хіміі. У 1906 узначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «Загляне сонца і ў наша аконца». У 1942 быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менску. Загінуў 7 сьнежня 1943 у выніку тэрарыстычнага замаху савецкімі дывэрсантамі.

1976 — памёр Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.

ЦЫТАТА

О Вільня! Тваім камяніцам,
Асфальту і бруку твайму
Прыйшоў я ўзноў пакланіцца,
Ізноў табе песьню пяю.
Прыйшоў я з далёкіх ваколіц
Асьнежаных вёсак і ніў,
Дзе вецер-прыблуда сваволіць,
Сьпяваючы сумны матыў.
Тваім хадніком і вітрынам,
Людзям і палацам тваім
Прынёс я Прывет ад Краіны,
Замоўкшай ў чаканьні нямым.
З трывогай глядзяць яе вочы
Туды — у туманную муць,
Дзе казкай сьвятлянай уночы
Агні твае ў неба плывуць...

Міхась Машара. З цыклю «Месту». 1933 год.

XS
SM
MD
LG