Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чым Мінантыманапрэг пагражае эканоміцы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

За заменай шыльды стаіць неакрэсьленасьць межаў дзейнасьці, а гэта можа прывесьці да паўсюднага рэгуляваньня цэнаў, кажа экспэрт.

Згодна з указам Лукашэнкі № 188 ад 3 чэрвеня 2016 году на базе Міністэрства гандлю Беларусі будзе ўтворанае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. У склад міністэрства перадаюцца Дэпартамэнт цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленьні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Перад новым міністэрствам, паводле афіцыйных зьвестак, будзе пастаўлена задача бараніць унутраны рынак краіны, ствараючы роўныя канкурэнтныя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў. Як казаў у перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» міністар гандлю Ўладзімер Калтовіч, рэгіёны краіны нярэдка скардзяцца на тое, што іх таварам цяжка прабіцца ў крамы іншых рэгіёнаў, бо гандаль там рэгулюецца нярэдка вуснымі загадамі зьверху.

Абарона канкурэнцыі ці поўнае рэгуляваньне?

Эканаміст Леанід Злотнікаў у гутарцы з карэспандэнтам Свабоды засьцерагае ад таго, каб чыніць перашкоды рынкавай эканоміцы. Небясьпеку ён бачыць у неакрэсьленасьці межаў паўнамоцтваў «новага» міністэрства:

Леанід Злотнікаў

Леанід Злотнікаў

«Антыманапольная палітыка — гэта нармальна. У любой рынкавай эканоміцы могуць зьяўляцца манаполіі, і дзяржава павінна сачыць за тым, каб яны не зьяўляліся. А вось зрабіўшыся ня толькі антыманапольным ведамствам, атрымаўшы функцыі камітэту цэнаў, новае міністэрства стане ўжо арганізацыяй, якая ня проста будзе мець фармальнае даручэньне прэзыдэнта сачыць за цэнамі, а атрымае паўнамоцтвы, каб непасрэдна іх кантраляваць.

І гэта ўжо кепска. Калі няма рынкавых цэнаў — няма эканомікі. А калі мы хочам, каб у нас была эканоміка, цэны павінны быць рынкавыя. Вядома, у любой дзяржаве ёсьць кантроль за нейкімі цэнамі, як цэны на некаторыя лекі. Але больш за 90% цэнаў павінны быць свабодныя. Там не напісана, па якім коле будзе кантроль цэнаў. А дагэтуль міністэрства сваімі распараджэньнямі патрабавала практычна паўсюднага кантролю цэнаў: і ад дзяржаўных арганізацыяў, і ад прыватных».

Да таго ж, адзначае ён, Беларусь як удзельніца Мытнага саюзу ня мае межаў для тавараў з Расеі, Казахстану, Армэніі і Кіргізстану. Значыць, цэнавае рэгуляваньне павінна ўлічваць гэтыя рэаліі: калі Беларусь вырабляе нейкія тавары, такія самыя тавары могуць прывезьці з Расеі па «небеларускіх» цэнах.

XS
SM
MD
LG