Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Укантакце» абвяргае інфармацыю аб узломе базы дадзеных карыстальнікаў


Як распавёў РБК прэс-сакратар «Укантакце» Яўген Красьнік, ўзлому не было, гаворка ідзе пра старую базу лагінаў і пароляў, якую ашуканцы зьбіралі ў пэрыяд з 2011 па 2012 гады.

Усім згаданым у ёй карыстальнікам дадзеныя для ўваходу на старонкі мяняліся прымусова, адзначыў ён.

Раней зьявіліся паведамленьні, што хакер па мянушцы Peace выкраў і выставіў на продаж на чорным рынку лічбавых тэхналёгій дадзеныя больш за 100 мільёнаў старонак расейскай сацыяльнай сеткі «Укантакце». Выкрадзеная інфармацыя ўключае лагіны, паролі, нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты.

Як стала вядома, база дадзеных была ўзламаная ў пэрыяд паміж 2011 і 2013 гадамі. Хакер папрасіў за інфармацыю адзін біткоін (прыкладна 580 даляраў), адзначае выданьне Motherboard.

Выданьне LeakedSource, якое таксама атрымала дадзеныя ад хакера, выклала аналіз атрыманых пароляў. У прыватнасьці, паказваецца, што больш за паўтара мільёна карыстальнікаў «Укантакце» выкарыстоўвалі вельмі простыя паролі накшталт «123456», «qwerty» ці «11111». У паведамленьні сьцьвярджаецца, што мэтады захоўваньня пароляў, якія выкарыстоўваліся ў «Укантакце», не адпавядаюць сучасным стандартам.

XS
SM
MD
LG