Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістку зь Нясьвіжа дапыталі наконт дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне


Натальля Бордак

Натальля Бордак

Актывістку аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальлю Бордак 4 чэрвеня дапыталі ў аддзеле крымінальнага вышуку Нясьвіскага РУУС наконт яе ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Дапамажы беларускаму салдату».

Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.

Падчас акцыі, якая прайшла яшчэ 24 студзеня, адбываўся збор дапамогі ўдзельнікам баявых дзеяньняў у Данбасе на баку Кіева.

Міліцыянты цікавіліся ў Натальлі Бордак, ці ўдзельнічала яна ў дабрачынным мерапрыемстве, чым займаецца і дзе працуе.

Раней, яшчэ напрыканцы сакавіка, з нагоды гэтай дабрачыннай акцыі міліцыянты прыходзілі да лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, каб узяць зь яго тлумачэньні. Дашкевіч тады адмовіўся даваць любыя паказаньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG