Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме паліцыя разагнала пратэстоўцаў супраць забудовы набярэжнай


У крымскім горадзе Алушта паліцыя з ужываньнем сілы разагнала ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць устаноўкі на набярэжнай парку атракцыёнаў, які перакрыў жыхарам праход да мора.

Паводле дадзеных мясцовых СМІ, у няўзгодненай акцыі 4 чэрвеня бралі ўдзел каля 50 чалавек.

Яны патрабавалі адправіць у адстаўку «адзінаросаў», а пасьля пачатку затрыманьняў скандавалі «бандэраўцы» на адрас паліцэйскіх анэксаванага Расеяй паўвострава. Арганізатарам акцыі выступіў дэпутат гарадзкога савету Павел Степанчанка, ён таксама быў затрыманы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG