Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарцы выступілі супраць увядзеньня гарантаванага даходу


У Швэйцарыі ў нядзелю прайшоў рэфэрэндум па пытаньні аб «безумоўным асноўным даходзе» — гарантаванай для ўсіх жыхароў краіны дапамозе. Паводле дадзеных сацыялягічнай групы gfs.bern, 78 адсоткаў швэйцарцаў выступілі супраць гэтай ініцыятывы, падтрымалі 22 адсоткі, паведамляе DPA.

Увядзеньне гарантаванага даходу прадугледжвае штомесячную выплату кожнаму даросламу грамадзяніну краіны ў месяц памерам каля 2,5 тысячы швэйцарскіх франкаў (2260 эўра) на дарослага і 625 франкаў (565 эўра) на дзіця.

Прыхільнікі гарантаванага даходу заяўляюць, што ён вызваліць людзей ад неабходнасьці працаваць на бессэнсоўных цяжкіх працах і дасьць ім магчымасьць мець у жыцьці больш прадуктыўныя і творчыя мэты.

Крытыкі безумоўнага асноўнага даходу лічаць, што рэалізацыя гэтай ідэі нанясе ўдар па дзяржаўным бюджэце і прывядзе да паслабленьня матывацыі да працы.

Урад Швэйцарыі папярэдзіў, што для фінансаваньня гэтай ініцыятывы спатрэбіцца павялічыць падаткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG