Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура: у Віцебскай вобласьці недастаткова раіліся з грамадзкасьцю ў справе горадабудаўніцтва


 Грамадзкае абмеркаваньне справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебск
Грамадзкае абмеркаваньне справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебск

Паводле Генэральнай пракуратуры, у Віцебскай вобласьці выяўлены парушэньні пры арганізацыі грамадзкіх абмеркаваньняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.

Пракуратура Віцебскай вобласьці праверыла выкананьне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі заканадаўства ў сфэры жыльлёвых праваадносін, архітэктуры і будаўніцтва.

Як паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі, у прыватнасьці, грамадзян не заўсёды своечасова інфармавалі пра правядзеньне грамадзкіх абмеркаваньняў горадабудаўнічых праектаў. Паведамленьні афармляліся неналежным чынам і ўтрымлівалі няпоўную інфармацыю.

Грамадзянам не прадстаўляліся зьвесткі аб выніках грамадзкіх абмеркаваньняў горадабудаўнічых праектаў ( «Генэральны плян г. Паставы», архітэктурна-пляніровачная канцэпцыя «Касьцёл Езуса Міласэрнага ў г. Паставы Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь», «Храм іконы Божай Маці» Будаўніцы хлябоў" у аграгарадку Кушлікі Полацкага раёну і інш.).

Інфармацыйныя паведамленьня аб правядзеньні грамадзкіх абмеркаваньняў выканкамамі не заўсёды своечасова разьмяшчаліся ў інтэрнэце і іншых сродках масавай інфармацыі. Гэта парушэньне, паводле пракуратуры, не дазваляла жыхарам у поўнай меры рэалізаваць права на ўдзел у гэтых мерапрыемствах і выказаць сваё меркаваньне ў Браслаўскім, Віцебскім, Мёрскім, Пастаўскім, Сеньненскім і іншых раёнах, а таксама горадзе Віцебску.

Па фактах выяўленых парушэньняў пракурорамі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласьці на адрас старшыняў гарадзкіх і раённых выканкамаў ўнесена 6 прадстаўленьняў і вынесена 1 прадпісаньне.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG