Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нямеччыны ўнёс Расею ў сьпіс пагроз


Сярод іншых пагроз пазначаны тэрарызм, кібэрзлачыннасьць, непадкантрольная міграцыя, радыкальны нацыяналізм, гонка ўзбраеньняў, зьмяненьне клімату, рост насельніцтва.

Урад Нямеччыны апублікаваў чарговую рэдакцыю «Белай кнігі» — дакумэнт, што зьмяшчае пералік небясьпекаў, зь якімі трэба будзе змагацца Нямеччыны, паведамляе газэта Die Welt.

Папярэдняя вэрсія «Белай кнігі» выйшла ў 2006 годзе.

Асобным пунктам у ёй пазначаная Расея, якая перастала быць партнэрам і стала канкурэнтам. Паводле меркаваньне нямецкага ўраду, пасьля падзей 2014 года ў Крыме і канфлікту ва Ўкраіне Расея ўяўляе пагрозу бясьпекі ў Эўропе.

У «Белай кнізе» адзначаецца вядзеньне Расеяй «гібрыднае вайны» з выкарыстаньнем сродкаў масавай камунікацыі і сацыяльных сетак. Нямеччына — традыцыйна галоўны эканамічны партнэр Расеі ў Эўразьвязе і найбуйнейшы імпарцёр расейскага газу.

Аднак партнэрскія адносіны рэзка пагоршыліся пасьля далучэньня Крыму да Расеі і ў сувязі з канфліктам на ўсходзе Ўкраіны. Эўропа і ЗША ўвялі шэраг санкцый, затым некалькі разоў пераглядалі і ўзмацнялі абмежаваньні, Расею выключылі з G8 — клюбу вядучых сусьветных дзяржаў, які вырашае глябальныя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG