Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛГБТ-прайд у Кіеве: нацыяналісты рыхтуюць правакацыі, паліцыя абяцае абараніць усіх прысутных


Кіеўскія праваахоўнікі настроеныя вельмі жорстка абараняць усіх грамадзян, якія 12 чэрвеня прыйдуць на ЛГБТ-парад.

Пра гэта паведаміла кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ, паведамляе прэс-служба НПУ.

Паводле словаў Дэканаідзэ, паліцыя настроена вельмі жорстка абараняць правы грамадзян, бо кожны мае права выказаць сваё меркаваньне.

«Я, як кіраўнік Нацыянальнай паліцыі, не дапушчу, каб былі правакацыі. Каб тыя людзі, якія ня хочуць, каб наша краіна была сярод цывілізаваных краін, — каб яны зьдзейсьнілі правакацыю», — падкрэсьліла Хація Дэканаідзэ.

Яна адзначыла, што поўны плян дзеяньняў паліцыі будзе абнародаваны ў чацьвер, 9 чэрвеня, у часе брыфінгу.

«Наша краіна павінна даказаць, што мы — цывілізаваныя людзі, наша месца — у Эўропе, мы рухаемся наперад», — падкрэсьліла кіраўніца Нацпаліцыі Ўкраіны. Амбасадары 12 эўрапейскіх краін і ЗША заклікалі кіеўскія ўлады і паліцыю забясьпечыць мірнае правядзенне Марша роўнасці, які заплянаваны на 12 чэрвеня 2016 года.

Разам з тым, прадстаўнік «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» Мікола Каханоўскі паабяцаў сарваць ЛГБТ-прайд у Кіеве «Батальён АУН ня дасьць зьмяшаць украінцаў з гноем, мы не дапусьцім падмена паняцьцяў, калі чалавечае нізасьць і вычварэнствы называюць барацьбой за свабоду Ўкраіны, а сапраўдных змагароў за свабоду і сьвятло забываюць і саджаюць у турмы. Мы заклікаем выйсьці 12 чэрвеня і падтрымаць нашу пазыцыю, ня даць садаміцкай заразе распаўсюдзіцца па вуліцах Кіева і ўсёй Украіны», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG