Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы можам неадкладна зьняць санкцыі супраць Расеі, — Мэркель


канцлер ФРГ Ангела Мэркель

канцлер ФРГ Ангела Мэркель

Фэдэральны канцлер выступіла за паступовае збліжэньне Расеі з эўрапейскай эканамічнай прасторай і за стварэньне адзінай эканамічнай зоны «ад Уладзівастока да Лісабона».

Як перадае Deutsche Welle, канцлер ФРГ Ангела Мэркель назвала ўмову неадкладнага зьняцьця санкцый супраць Расеі.

Паводле яе слоў, гэта павінна адбыцца толькі ў тым выпадку, калі Масква выканае свае абавязацельствы па менскіх пагадненьнях.

«Я за тое, каб Расея паступова наблізілася да эўрапейскай эканамічнай прасторы, каб у нас у выніку была адзіная эканамічная зона ад Уладзівастока да Лісабона», — заявіла Мэркель, выступаючы на рэгіянальным партыйным зьездзе Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу ў фэдэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія.

Аднак, падкрэсьліла кіраўнік германскага ўраду, нельга дзейнічаць насуперак уласным прынцыпам на фоне дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. На ўсходзе Ўкраіны ідзе грамадзянская вайна пры падтрымцы Расеі, і толькі па гэтай прычыне супраць Расеі прынятыя штрафныя захады, сказала Ангела Мэркель, дадаўшы, што падпісаныя ў лютым 2015 года Менскія пагадненьня павінны быць цалкам выкананыя. Украіна, паводле яе словаў, павінна, нарэшце, зноў атрымаць доступ да сваіх межаў. «Калі гэта адбудзецца, тады мы зможам неадкладна зьняць санкцыі», — запэўніла фэдэральны канцлер.

XS
SM
MD
LG