Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнты Польшчы ўзначалілі антыўрадавую дэманстрацыю


У Варшаве адбылася масавая дэманстрацыя ў гонар гадавіны свабодных выбараў 1989 года i супраць палітыкі польскага ўрада. Да ўдзелу ў шэсьці суайчыньнікаў заклікалі тры былыя прэзыдэнты Польшчы

Як перадае Deutsche Welle Пад лёзунгам «Усё за свабоду» тысячы людзей выйшлі ў нядзелю, 4 чэрвеня, на вуліцы Варшавы, каб адзначыць гадавіну першых у краіне дэмакратычных выбараў 1989 года i выказаць пратэст палітыцы нацыянал-кансэрватыўнага ўрада Польшчы.

У шэсьці ўзялі ўдзел больш за 10 000 чалавек. Яны скандавалі лёзунг «Свабода, роўнасьць, дэмакратыя!». Акцыю арганізаў апазыцыйны рух «Камітэт абароны дэмакратыі», які абвінавачвае прэзыдэнта Анджэя Дуду і раду міністраў у паступовай адмове ад прынцыпаў і нормаў прававой дзяржавы. Да ўдзелу ў дэманстрацыі суайчыннікаў заклікалі тры былыя прэзыдэнты Польшчы — Лех Валенса, Аляксандр Квасьнеўскі і Браніслаў Камароўскі, якія ўзначалілі шэрагі дэманстрантаў.

У сумесным пасланьні Валенсы, Квасьнеўскага і Камароўскага напісана:

«Ад імя вуліц і плошчаў, на якіх калісьці зарадзіўся незалежны прафсаюз „Салідарнасць“, мы ў чарговы раз заклікаем эўрапейцаў да згуртаваньня».

Экс-кіраўнікі дзяржаў адзначылі ў сваёй заяве, што гавораць ад імя сотняў тысяч грамадзян Польшчы, якія з пачатку праўленьня нацыянал-кансэрватыўнага ўрада дэманструюць сваю прыхільнасьць да дэмакратыі, права і свабоднай Эўропы.

XS
SM
MD
LG