Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усім грамадзянам па 2,5 тысячы даляраў штомесяц,— рэфэрэндум у Швайцарыі


Швайцарыя ў нядзелю 5 чэрвеня стане першай краінай у сьвеце, якая правядзе рэфэрэндум па пытаньні аб увядзеньні гарантаванага даходу.

Як паведамляе BBC у выпадку станоўчага адказу на пытаньне, якое будзе зададзенае выбаршчыкам, кожнаму даросламу грамадзяніну Швайцарыі, які пражывае ў краіне, будзе гарантавана штомесяцовая выплата ў памеры 2,5 тысяч швэйцарскіх франкаў (2,5 тысяч даляраў), незалежна ад таго, ці ёсьць у яго праца.

Прыхільнікі гэтай ідэі паказваюць, што ў наш час колькасьць працоўных месцаў у многіх традыцыйных галінах эканомікі пастаянна скарачаецца пад напорам рабатызацыі і аўтаматызацыі. Таксама яны адзначаюць, што ў Швайцарыі больш за палову ўсіх прац наогул не аплачваецца — гэта праца хатніх гаспадынь, дагляд за хворымі і састарэлымі, грамадзкая праца. А цяпер, на іх думку, такая праца будзе больш цаніцца. Аднак швайцарскі рэфэрэндум выклікае і шэраг сур’ёзных пытаньняў.

Прыхільнікі гарантаванага даходу ня ведаюць, якім чынам ён будзе фінансавацца зь дзяржаўнага бюджэту. Яны проста кажуць, што ў выпадку прыняцьця прапановы парлямэнт краіны павінен будзе разгледзець і вырашыць гэтае пытаньне. Таму нядзіўна, што сярод палітыкаў гэтая ідэя не карыстаецца падтрымкай — ніводная з партый, прадстаўленых у парлямэнце, не ўхваляе яе. Як адзначаюць экспэрты, Швайцарыя можа зь лёгкасьцю дазволіць сабе такое новаўвядзеньне, але толькі не ва ўмовах адкрытага рынку працоўнай сілы. Швайцарыя мае адкрытыя межы з усімі 28 краінамі ЭЗ, у многіх зь якіх існуе значна больш нізкі ўзровень жыцьця. А ў выніку станоўчага адказу на пытаньне рэфэрэндума, Швайцарыя верагодна прыцягне да сябе новых мігрантаў.

У Беларусі ў 2015 годзе ўступіў у сілу «Дэкрэт аб дармаедзтве», паводле якога грамадзяне, якія не працавалі цягам году, ці працавалі менш за 183 дні, мусяць сплаціць падатак у памеры 20 базавых адзінак (4 200 000 беларускіх рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG