Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Клічко: Мухамед Алі працягвае жыць у нашых сэрцах


Віталь Клічко з брытанскім баксёрам Дэрэкам Чысорам падчас чэмпіянату сьвету ў цяжкай вазе WBC у Алімпійскай залі ў Мюнхэне 18 лютага 2012 году.
Віталь Клічко з брытанскім баксёрам Дэрэкам Чысорам падчас чэмпіянату сьвету ў цяжкай вазе WBC у Алімпійскай залі ў Мюнхэне 18 лютага 2012 году.

«Пайшоў з жыцьця Мухамад Алі, а зь ім сышла цэлая эпоха ў спорце, эпоха ў боксе. Наўрад ці можна знайсьці чалавека, які зрабіў бы больш для папулярызацыі гэтага віду спорту», — цытуе Клічко прэс-служба Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.

Ён падкрэсьліў, што ўдзячны лёсу за тое, што атрымаў магчымасьць быць знаёмым з Алі.

Мухамад Алі. Здымак 1976 году.
Мухамад Алі. Здымак 1976 году.



«Нягледзячы на легендарнасьць і значнасьць асобы, ён быў простым у зносінах чалавекам — прыемным, цёплым і адкрытым. Я ўдзячны лёсу за тое, што даў мне магчымасьць валодаць тым жа тытулам, якім калісьці валодаў выбітны Алі», — падкрэсьліў Клічко.

«Мухамад Алі працягвае жыць у нашых сэрцах. І жыць так доўга, як доўга мы яго будзем памятаць», — падсумаваў палітык і спартовец.

3 чэрвеня ва ўзросьце 74 гадоў памёр легенда сусьветнага боксу Мухамад Алі. Ён памёр у шпіталі ў Фэніксу, штат Арызона, куды быў дастаўлены два дні таму з рэспіраторным захворваньнем. Гэтаму папярэднічалі больш за 30 гадоў барацьбы з хваробай Паркінсана.

Алі быў адзіным баксёрам, які тройчы выйграваў тытул чэмпіёна сьвету ў цяжкай вазе. За сваю амаль 20-гадовую спартыўную кар’еру ён выйграў 56 паядынках, 37 зь якіх скончыліся накаўтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG