Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква гатовая дазволіць назіральнікам на ўсходзе Ўкраіны мець пісталеты


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая дазволіць міжнародным назіральнікам на ўсходзе Ўкраіны мець у якасьці ўзбраеньня пісталеты.

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што хоча паслаць ўзброеную паліцэйскую місію на ўсход Украіны, каб гарантаваць правядзеньне мясцовых выбараў у бясьпечнай атмасфэры.
У адпаведнасьці зь Менскімі пагадненьнямі аб разьвязаньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ў рэгіёне павінны прайсьці выбары.

У інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Вести» Лаўроў заявіў, што Расея згодная, каб назіральнікі АБСЭ ўздоўж лініі канфлікту і ў месцах захоўваньня зброі мелі права на нашэньне асабістай зброі ... пісталетаў для самаабароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG