Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвалід-вазочнік цэлы дзень дзёўб малатком бардзюр, каб праехаць да шпіталя


У Расеі ў Краснаярску пэнсіянэр з паралізаванымі нагамі некалькі гадзінаў малатком прабіваў каляіны для колаў свайго вазку ў бэтонных бардзюрах на вуліцы.

Паводле яго словаў, ён ужо шмат гадоў просіць гарадзкія ўлады ўсталяваць пандусы на пад’езьдзе да шпіталя, але адказу ад чыноўнікаў не атрымлівае.



У Ўладзіміра Журата больш за 20 гадоў паралізаваныя ногі і частка правай рукі. Ён штодня павінен наведваць шпіталь. Але праехаць да яго на вазку пэнсіянэр ня можа: вазок ня можа праехаць праз высокія бардзюры вакол мэдыцынскай установы.

У дэпартамэнце гарадзкой гаспадаркі ніякія прэтэнзіі пажылому чалавеку за псаваньне гарадзкой маёмасьці абяцаюць не выстаўляць. Чыноўнікі нават паабяцалі дарабіць імправізаваны пандус.


У 2008 годзе магілёўскі інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў у 2008 годзе пікетаваў будынак мясцовага гарвыканкаму, каб зьвярнуць увагу на свае жыльлёвыя праблемы. Пікет інваліда чыноўнікі ўбачылі і прапанавалі яму праехаць у дзяржаўную ўстанову.


Выйшла з гарвыканкаму ідэоляг і прапанавала пагаварыць пра мае праблемы ў будынку, — згадвае Ўладзімер Вусікаў. — Я ёй адказаў: «А як жа я туды праеду? Пандусаў няма. На руках жа вы мяне несьці ня будзеце». Тады яна ад мяне адстала, і мы гутарылі каля гарвыканкаму».


За несанкцыянаваную акцыю пратэсту інваліда выклікалі ў суд. «Калі ж судзьдзя даведалася, што я інвалід-калясачнік, то прапанавала пачакаць ля суду. Потым мяне ў будынак суду занесьлі на руках», — прыгадвае Ўладзімер Вусікаў.


Ад 2008 году, калі Ўладзімер Вусікаў ладзіў свой пікет, ля галоўнага ўваходу ў будынак гарвыканкаму пандуса так і не ўзьвялі. Для людзей з абмежаваньнямі ёсьць асобны ўваход з тарца будынку.

Дарога ў суд. Інваліда-вазочніка Юрʼя Ляшэнку падымаюць па прыступках у кабінэт судзьдзі ў Сьветлагорску, вясна 2015 году

Дарога ў суд. Інваліда-вазочніка Юрʼя Ляшэнку падымаюць па прыступках у кабінэт судзьдзі ў Сьветлагорску, вясна 2015 году


Праваабаронца Валадар Цурпанаў пяць год дамагаўся, каб уваходы ў раённыя суды Магілёва абсталявалі пандусамі. Бяз гэтага, цьвердзіць ён, людзям з абмежаванымі магчымасьцямі ў дзяржаўныя ўстановы трапіць няма як.

Урэшце сёлета каля ўваходаў у будынкі судоў пачалі ладзіць пандусы.

XS
SM
MD
LG