Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША распаўсюдзіў штогадовы даклад аб тэрарызме


Па ацэнцы ўнівэрсытэту Мэрылэнда, агульная колькасьць тэрарыстычных актаў у сьвеце ў 2015 годзе зьнізілася на 13 адсоткаў у параўнаньні з 2014 годам.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў даклад аб барацьбе з тэрарызмам за 2015 год з аналітычнай і статыстычнай ацэнкай гэтай глябальнай зьявы.

Паводле дадзеных статыстычнага дадатку, падрыхтаванага ва Ўнівэрсытэце штата Мэрылэнд і прыкладзеным да дакладу, агульная колькасьць тэрарыстычных актаў у 2015 годзе зьнізілася на 13 адсоткаў у параўнаньні з 2014 годам. Агульная колькасьць ахвяраў у выніку тэрарыстычных нападаў зьнізілася на 14 адсоткаў, галоўным чынам, у выніку зьмяншэньня нападаў і сьмерцяў у Іраку, Пакістане і Нігерыі. Гэта першае зьніжэньне агульнай колькасьці тэрарыстычных актаў у выніку гібелі людзей ва ўсім сьвеце з 2012 году. У той жа час, было некалькі краінаў, уключаючы Аўганістан, Бангладэш, Эгіпет, Сырыю і Турэччыну, дзе тэрарыстычныя акты і агульная колькасьць сьмерцяў павялічылася ў 2015 годзе.

Хоць тэрарыстычныя напады мелі месца ў 92 краінах у 2015 годзе, яны былі ў значнай ступені сканцэнтраваны геаграфічна.

Больш за 55 адсоткаў усіх тэрактаў мелі месца ў пяці краінах: у Іраку, Аўганістане, Пакістане, Індыі і Нігерыі.

Па ацэнцы Дзярждэпартамэнта, Іран, Судан і Сырыя застаюцца краінамі, якія падтрымліваюць тэрарызм на дзяржаўным узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG