Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралкоў-Гіркін: «Для абʼяднаньня Беларусі з Расеяй зусім неабавязкова ваяваць»


Ігар Стралкоў-Гіркін, архіўнае фота

Ігар Стралкоў-Гіркін, архіўнае фота

Былы «міністар абароны» «ДНР», вядомы палявы камандзір Ігар Гіркін (псэўданім Стралкоў) дапускае бяскроўны варыянт далучэньня Беларусі да Расеі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію znak.com.

Раней у палітычнай дэклярацыі «Агульнарускага нацыянальнага руху», які ўзначальвае Стралкоў-Гіркін, адзначалася, што рух выступае «за абʼяднаньне РФ, Украіны і Беларусі, а таксама іншых рускіх зямель у адзінай агульнарускай дзяржаве».

«Вось, скажыце, дзе тут сказана пра вайну? Я разумею, што калі чалавек чытае дадзеную фразу, ён уяўляе сабе Стралкова, рэйд на Славянск, дзеяньні ў Крыме, пяць войнаў, якія ў мяне ў актыве, і лічыць, што Стралкоў абавязкова пабудуе нешта тыпу вэрмахту і пойдзе заваёўваць Украіну, Беларусь і ўсё, што пажадае. Дзе гэта напісана ў дэклярацыі? Можа быць, нашы палітычныя праціўнікі і шматлікія кремлеботы, тролі, хочуць бачыць такое тлумачэньне, што ёсьць тупы салдафон, фашыст, які марыць нажыць сабе славу Напалеона. Але гэта ня так», — кажа ён

«Для абʼяднання Беларусі з Расеяй зусім неабавязкова ваяваць. Я мяркую, што пры разумнай палітыцы і пры тым, што да той жа Беларусі будуць ставіцца не як да магчымага абʼекту для рабаваньня, абʼяднаньне магчыма без усялякай вайны і безь якога-кольвек кровапраліцьця», — падкрэсліў былы «міністр абароны» «ДНР».

Сытуацыю з Украінай Стралкоў-Гіркін лічыць больш складанай: «Вайна ўжо ідзе, і нікуды мы ад яе не падзенемся. Вайну гэтую трэба выйграваць, таму што ў выпадку яе пройгрышу мы прайграем ня толькі на Украіне, але і ўсюды».

Паводле слоў Стралкова-Гіркіна, Пуцін цяпер паводзіць сябе цяпер як «капітулянт-паражэнец», а яго каманда «здольная толькі красьці».

«Пуцін ідзе па шляху Мілошавіча, адзін у адзін. У яго яшчэ ёсьць час павярнуць з гэтага шляху, але пакуль ён па ім маршыруе. Калі ён збочыць з гэтага шляху, калі мы ўбачым Пуціна ўзору 2014 году і пры гэтым будзе выкананы шэраг умоў, тады я магу яго зноў падтрымаць», — заявіў Гіркін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG