Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЭХ: 1100 дзён. Фотарэпартаж


Прастора ЦЭХ адсьвяткавала сваё трохгодзьдзе выставай «ЦЭХ:1100 дзён» з архіўнымі фота ды афішамі імпрэзаў, якія ладзіліся там.

1100 дзён — столькі мінула з дня заснаваньня гэтага месца. Як кажуць арганізатары, за гэтыя тры гады было праведзена каля 500 мерапрыемстваў, сярод якіх фэстывалі, прэзэнтацыі, лекцыі, кінапаказы, заняткі, канфэрэнцыі ды шмат іншага.

ЦЭХ ініцыяваў шэраг самастойных выставаў і курсаў фотажурналістыкі, заснаваў прэмію ў галіне фотажурналістыкі «Прафота» і стварыў публічную бібліятэку.

Цяперашняя прастора таксама застаецца асноўнай экспазыцыйнай пляцоўкаю фэстывалю «Месяц фатаграфіі ў Менску».

Перайсьці да фотагалерэі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG