Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 110 тыс. грамадзян Беларусі легальна валодаюць зброяй


Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ліцэнзійна-дазвольнай працы ўпраўленьня прафіляктыкі МУС Беларусі Андрыян Кахновіч у часе відэа-канфэрэнцыі на сайце газэты «СБ. Беларусь сегодня».

«Грамадзяне Беларусі могуць мець цывільную зброю чатырох асноўных відаў: паляўнічую зброю, зброю самаабароны, спартыўную і сыгнальную зброю, — растлумачыў Андрыян Кахновіч. — Такім правам на сёньняшні дзень скарысталіся 109 тыс. грамадзян. Яны маюць больш як 130 тыс. адзінак зброі».

Самая вялікая доля прыпадае на паляўнічую гладкаствольную зброю — амаль 110 тыс. штук. Таксама ў грамадзян на легальных падставах знаходзіцца больш як 10 тыс. газавых пісталетаў, крыху менш як 2 тыс. спартыўных пісталетаў і г. д.

МУС нагадвае, што за незаконнае захоўваньне зброі і боепрыпасаў, паводле артыкулу 295 КК, пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пры гэтым крымінальны закон гаворыць, што добраахвотная здача боепрыпасаў і зброі вызваляе ад адказнасьці. Выключэньне складаюць выпадкі збыту.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

XS
SM
MD
LG