Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча афіцыйна стварае добраахвотніцкія атрады супраць гібрыднай вайны


Miністaр абароны Антон Мацярэвіч
Miністaр абароны Антон Мацярэвіч

Польшча створыць добраахвотніцкія атрады для прадухіленьня пагрозы з боку Расеі. Як заявіў напярэдадні польскі міністaр абароны Антон Мацярэвіч, ужо ўхваленая структура камандаваньня і камандзіры.

Паводле вайсковага ведамства, мэта новага фармаваньня — падрыхтоўка да магчымай гібрыднай вайны, падобнай да той, якую Расея вядзе супраць Украіны. Прыярытэт у разгортваньні будзе надавацца ўсходняму напрамку, які лічыцца найбольш схільным да ціску з боку Расеі (г.зн. і польска-беларускаму памежжу).

Мяркуецца, што фармаваньне ваенізаванай групы пачнецца ў верасьні. У яе склад увойдуць 35 тыс. добраахвотнікаў, якія пройдуць курсы вайсковай падрыхтоўкі. У распараджэньне кожнага з 16 польскіх ваяводзтваў паступіць па брыгадзе, сфармаванай з членаў добраахвотніцкай групы. Пры гэтым Мазавецкаму ваяводству, самому буйному і густанаселенаму, будуць выдзеленыя дзьве брыгады.

Добраахвотнікі будуць атрымліваць каля 125 эўра на месяц. З пачатку ўкраінскага крызісу ўсё больш людзей у Польшчы сталі далучацца да атрадаў самаабароны і іншых добраахвотніцкіх аддзелаў, агульны склад якіх ацэньваецца на 12 тыс. чалавек.

З 7 па 17 чэрвеня польскія добраахвотніцкія атрады ўпершыню возьмуць удзел у манэўрах НАТО на тэрыторыі Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG