Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 чэрвеня: Дзіцячы фэстываль КолерФэст, дні памяці Манюшкі, Варонкі і Буйлы


Станіслаў Манюшка
Станіслаў Манюшка

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. «Дзень магістра» з ЭГУ. Месца правядзеньня — «Хто такі Джон Голт?» (Вул. Шорная, 20-1Н). Пачатак а 13:00

В. Азярцо, Менскі р-н. Дзіцячы фэстываль КолерФэст. Удзельнікі акунуцца ў эпоху сярэднявечча, адчуюць сябе далікатнай прынцэсай або адважным воінам і ўбачаць сапраўдны Рыцарскі турнір. Месца правядзеньня — Музэй народнай архітэктуры і побыту. Пачатак аб 11:00

Менск. Пачатак працы гадовай бясплатнай школы вулічнага тэатру. На працягу ўсяго лета па суботах у Верхнім горадзе пад адкрытым небам будуць праходзіць бясплатныя майстар-клясы ад найлепшых вулічных тэатраў Беларусі. Уводная лекцыя «Вулічны тэатар. Ад старажытнасьці да нашых дзён». Месца правядзеньня — Карэтны музэй (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8Б). Пачатак а 13:00

Менск. Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і су-дзей». Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 18.00

Менск. Фэстываль швэдзкага кіно. «100-гадовы стары, які вылез праз акно і зьнік». Камэдыя Фэлікса Хернгрэна. 2015 г. Кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак у 19:00 Горадня. Заключныя мерапрыемствы ХІ фэстывалю нацыянальных культур.

Берасьце. Паказ спэктакля «Пясьняр», прысьвечанага Уладзімеру Мулявіну. Месца правядзеньня — Берасьцейскі акадэмічны тэатар (вул. Леніна, 21) Пачатак а 19:00

У гісторыі:

1634 — Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

1800 — у Вашынгтоне завершана будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.

1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

1972 — Паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989 — На плошчы Цяньянмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту

1989 — У Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся:

469 да н. э. — Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф

1867 — Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946.

1946 — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР

У гэты дзень памерлі:

1872 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар

1952 — Язэп Варонка, адзін з стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

1986 — Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка.

ЦЫТАТА

Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.

Фрагмэнт мэлёдыі зь песьні на гэты верш Канстанцыі Буйлы зрабіўся пазыўным беларускай Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG