Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі даслала рэкамэндацыю не даваць інтэрвію японскай газэце ў саму газэту


Прэсавы сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава

Прэсавы сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава

Міністэрства замежных спраў Расеі даслала рэкамэндацыю не даваць інтэрвію японскай газэце «Санкэй» у самую газэту, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы».

У рэкамэндацыі, якая відавочна была прызначаная нейкаму афіцыйнаму ведамству, гаварылася, што японскае выданьне займае крайнюю нацыяналістычную пазыцыю і нападае на Расею. «Абапіраючыся на антырасейскі стыль падачы апошняга часу, мы рэкамэндуем не даваць інтэрвію гэтаму выданьню», — гаварылася ў паведамленьні МЗС.

Прадстаўнік газэты Энда Роске адказаў расейскаму МЗС. «З павагай вітаю афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі спадарыню Захараву. Адпраўлены вашым ведамствам ліст прыйшоў у маскоўскую рэдакцыю каля двух тыдняў таму».

Дзяржаўныя ўстановы Расеі з рабалепнасьцю ідуць за Яго Эксэленцыяй Прэзыдэнтам так, што страцілі хватку ў сапраўдных справах.

Прадстаўнік «Санкэй» выказаў нязгоду з пунктам гледжаньня расейскага МЗС у тым, што газэта «скажае факты». «Больш за ўсё мяне непакоіць той факт, што Міністэрства замежных спраў, якое курыруе вонкавыя сувязі Расеі, вялікай краіны, дапускае такія элемэнтарныя памылкі, як адпраўка афіцыйнага ліста не таму адрасату. Застаецца толькі заключыць, што ў апошні час дзяржаўныя ўстановы Расеі з рабалепнасьцю ідуць за Яго Эксэленцыяй Прэзыдэнтам так, што страцілі хватку ў сапраўдных справах. Хацелася б, каб у самым складаным зь нявырашаных пытаньняў расейска-японскіх адносін, у пытаньні Паўночных тэрыторый, вы праявілі б максымальную засяроджанасьць», — гаворыцца ў лісьце.

МЗС Расеі гэты інцыдэнт пакуль ніяк не пракамэнтавала.

Японія лічыць сваёй тэрыторыяй Курыльскія выспы. Каля паўтара стагодзьдзя таму Японія і Расея падпісалі дамову, якая пакідала ў японскай уласнасьці чатыры паўднёвыя выспы і давала ва ўладаньне расейцам усё, што на поўнач ад іх. Але пасьля Другой сусьветнай вайны Расея запатрабавала сабе ўвесь гэты архіпэляг і дэпартавала жыхароў паўднёвых выспаў у Японію. Токіё ніколі не адмовілася ад сваіх прэтэнзій на гэтыя чатыры выспы, якія называе сваімі Паўночнымі тэрыторыямі, а Масква ніколі не пагадзілася аддаць іх назад. Урады абедзьвюх краінаў праводзілі спарадычныя перамовы па гэтай праблеме на працягу больш чым 60 гадоў, але безвынікова. Гэтае пытаньне настолькі цяжкое, што Японія і Расея да гэтага часу не падпісалі мірнай дамовы, якая фармальна паклала б канец Другой сусьветнай вайны паміж краінамі.

XS
SM
MD
LG