Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17-гадовы хлапец праехаў станцыю мэтро, зачапіўшыся за цягнік


У менскім мэтро міліцыя злавіла хлопца, які ўстаў на падножку ў хвасьце цягніка на станцыі «Першамайская» і так даехаў да станцыі «Пралетарская». Паездка абышлася бяз траўмаў, але можа завершыцца штрафам ад 420 тысяч да 6,3 млн альбо адміністратыўным арыштам.

Гэта прынамсі трэці зафіксаваны выпадак, калі нехта ехаў, «учапіўшыся» за вагон менскага мэтро. Упершыню падобная паездка на мэтро была заўважаная ў Менску ў 2012 годзе, міліцыя жа сьцьвярджае, што ўпершыню такое было заўважана толькі ў канцы мінулага года. Усе вядомыя паездкі такога кшталту абышліся бяз траўмаў.

У Беларусі (як і ў іншых краінах) таксама неаднаразова заўважаліся падобныя паездкі на наземных цягніках і трамваях, а таксама на дахах транспартных сродкаў. Міліцыя нагадвае, што такая забава як «зачэпінг» альбо «трэйнсёрфінг» крайне небясьпечная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG