Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: І сэпаратысты на Данбасе, і СБУ ўжываюць катаваньні; сэпаратысты забіваюць затрыманых


Кадр зь відэа, якое распаўсюджвалі сэпаратысты.
Кадр зь відэа, якое распаўсюджвалі сэпаратысты.

Пра выпадкі парушэньня правоў затрыманых распавёў памочнік генэральнага сакратара ААН Іван Шымонавіч

ААН сабрала зьвесткі пра сотні выпадкаў незаконных затрыманьняў, катаваньняў і жорсткага абыходжаньня са зьняволеным. Адказнасць за іх нясуць як прарасейскія сэпаратысты, так і ўкраінскія структуры бясьпекі.

Пра гэта 3 чэрвеня піша брытанская газэта Times са спасылкай на памочніка генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Івана Шымонавіча. Паводле яго, даклад міжнароднай арганізацыі пра сытуацыю ва Ўкраіне распавядае аб парушэньнях правоў, а таксама аб выпадках забойстваў затрыманых прадстаўнікамі сэпаратыстаў. Пры гэтым у справаздачы гаворыцца і пра неабходнасьць тэрміновай рэакцыі на грэбаваньне правамі чалавека з боку ўкраінскіх уладаў, якое ў шэрагу раёнаў Украіны стала сыстэматычным. Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пэрыядычна затрымліваюць і ўжываюць катаваньні да падазраваных у сувязях з сэпаратыстамі, заявіў Шымонавіч.

З 19 па 25 траўня ва Украіне працавала дэлегацыя падкамітэту ААН па папярэджаньні катаваньняў. Візыт прыйшлося прыпыніць з-за таго, што супрацоўнікаў дэлегацыі не дапусьцілі ў месцы, дзе паводле іх меркаваньня, супрацоўнікі СБУ могуць незаконна ўтрымліваць людзей.

Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, камэнтуючы сытуацыю зь місіяй ААН, сказаў, што асабіста падпісваў дакумэнт, «якім дазвалялі наведваць асоб, што знаходзяцца пад вартай». «Але гэта ня значыць, што замежныя назіральнікі павінны заходзіць у раённыя падразьдзяленьні СБУ ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі ... у нас ня ўтрымліваюцца людзі ў раённых падразьдзяленьнях», — цытуе Грыцака «Украінская праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG