Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: у вайне на Данбасе загінулі амаль 9,5 тысячы чалавек


(За ўвесь час канфлікту на Данбасе загінулі 9 тысяч 404 чалавекі, 21 тысяча 671 чалавек атрымалі раненьні.

Пра гэта гаворыцца ў 14-м дакладзе маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Ўкраіне, паведамляе УНІАН.

Дакумэнт прадставіў памочнік генэральнага сакратара Арганізацыі аб’яднаных нацый Іван Шымановіч.

«Гэты канфлікт прывёў да таго, што паводле стану на 31 траўня пацярпелі да 31 тысячы чалавек. Гэта ўключае ў сябе, калі быць дакладным, 9 тысяч 404 чалавекі, якія былі забітыя, і 21 тысяча 671 чалавекі, якія атрымалі раненьні», — заявіў Шымановіч.

Шымановіч таксама адзначыў, што на Данбасе ня можа быць выбараў пры адсутнасьці бясьпекі.

«Я несумненна лічу, што гэта важная перадумова. Безь бясьпекі асяродзьдзя, якая дазваляе ўсім адчуваць сябе абароненымі (...), ня можа быць якіх-небудзь выбараў», — падкрэсьліў Шымановіч, адказваючы на пытаньне пра магчымасьць правядзеньня мясцовых выбараў у асобных раёнах Данбасу пры адсутнасьці ўмоваў для бясьпекі людзей.

XS
SM
MD
LG