Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік пакрыўдзіўся на абстрактную абразу «Укантакце» — справа дапрацоўваецца


Адзін з чыноўнікаў падаў у суд за асабістую абразу на прадавачку крамы Алену Максімаву, якая нібыта непрыстойна выказала незадаволенасьць высечкай лесу ў Бараўлянах пад здымкам групы людзей.

На адну з прыхільнікаў абароны лесу ў Бараўлянах Алену Максімаву за абразу ў сацсетцы «ЎКантакце» падаў у суд намесьнік генэральнага дырэктара ЖКГ Менскай вобласьці Валер Хахлоў. Судовы працэс распачаўся 2 чэрвеня.

«На пратэсьце супраць высечкі дрэваў яна не прысутнічала, але яе выклікалі ў РАУС і сказалі, што зь яе тэлефона былі напісаныя абразьлівыя словы ў суполцы «Ўкантакце» адносна Хахлова, — распавядае Свабодзе кіраўнік аб’яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак.

Алег Волчак

Алег Волчак

Праваабаронца дапамагаў жанчыне абараняцца ў судзе, але ня быў дапушчаны ў якасьці адваката ў парушэньне канстытуцыйнага права Максімавай мець абаронцу ў судзе. Максімава заявіла хадайніцтва пра найманьне адваката, наступнае паседжаньне пройдзе 6 чэрвеня.

«Калі мы вывучылі матэрыялы, прыйшлі да высновы, што праверка праведзеная аднабакова, — працягвае Воўчак. — Не было запытаў да „ЎКантакце“ пра тое, хто пакінуў паведамленьне, не вымаўся ў яе тэлефон, каб праверыць, ці зь яго адасланае паведамленьне. Дзіўна, што ў пратаколе не было пазначана, якія абразьлівыя словы былі ўжытыя адносна менавіта Хахлова».

Здымак, пад якім быў пакінуты камэнтар, агульнага пляну, на ім шмат людзей. Камэнтар, які цяпер выдалены, не зьмяшчаў асабістага звароту да Хахлова, а выказваў агульную незадаволенасьць. Але ў поўнай праверцы выпадку суд адмовіў.

Гэта ня першы ў Беларусі суд за абразу чыноўнікаў у інтэрнэце. У красавіку 80-гадовы Аляксандар Лапіцкі быў прызнаны вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў у электронных зваротах. Мужчына накіраваны на прымусовае лячэньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG