Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко пра кіеўскі гей-парад: «Спадзяюся, бурных дзеяньняў ня будзе»


Kyiv Pride 2015
Kyiv Pride 2015

На наступным тыдні ў Кіеве плянуюць правесьці парад ЛГБТ-меншасьцяў — «Kyiv Pride 2016».

Мэр Кіева Віталь Клічко, знаходзячыся зь візытам у Чыкага, заявіў, што лічыць абавязковай талерантнасьць да ўсіх людзей:

«Талерантнасьць павінна быць да ўсіх людзей, нягледзячы на нацыянальнасьць, веравызнаньне ці прыхільнасьць да розных напрамкаў», — сказаў ён.

Так мэр Кіева Віталь Клічко выказаўся адносна правядзеньня Kyiv Pride 2016. Мэр гораду ўпэўнены, што будзе гарантаваная бясьпека ўдзельнікаў ЛГБТ-параду.

«Я ўпэўнены ў тым, што і парад зможа прайсьці нармальна, і ніякіх у нас бурных дзеяньняў, спадзяюся, ня будзе», — сказаў ён.

Пяты Міжнародны форум ЛГБТ «Kyiv Pride 2016» адбудзецца ў Кіеве з 6 па 13 чэрвеня 2016 году. Агульны лёзунг форуму — «Бясьпека чалавека — разьвіцьцё краіны».

У праграме прадугледжана каля дваццаці асьветніцкіх і дыскусійных мерапрыемстваў. 12 чэрвеня пройдзе традыцыйны Марш роўнасьці — мірнае шэсьце ў падтрымку ідэй асабістай і грамадзкай бясьпекі, правоў чалавека і недыскрымінацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG