Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ведае сярэдні жыхар Канады пра Беларусь? Прыблізны адказ на гэтае пытаньне я атрымаў у лютым, падчас вячэры ва Ўнітарыянскай царкве Манрэалю. Арганізатарка падзеі прапанавала ўдзельнікам сказаць, дзе нарадзіліся нашыя бабулі, каб высьветлілася, дзе знаходзяцца нашыя карані.

Адна мясцовая ўдзельніца сказала: «Адна з маіх бабуляў з Антарыё. А іншая з Расеі, з той яе часткі, якая называецца Грузіяй. Наколькі я ведаю, там ёсьць горад Менск». Я растлумачыў ёй, што мой родны Менск знаходзіцца ў Беларусі.

І тут адзін француз кажа: «Для мяне Беларусь гэта самая расейская частка Расеі».

Застаецца толькі спытацца: хто вінаваты? І што рабіць?

Рашэд Чоўдхуры


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG