Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея незадаволеная тым, што АПЕК зноў ня стаў рэгуляваць рынак нафты


Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты зноў ня стала ўсталёўваць абмежаваньні на здабычу нафты краінамі-сябрамі. Гэта лічаць сьведчаньнем новай хвалі напругі паміж сябрамі АПЕК (ОРЕС), што зьніжае яе эфэктыўнасьць. Вынікі сустрэчы арганізацыі раскрытыкавалі ў Расеі, якая да яе не належыць, але пакутуе ад нізкіх коштаў на нафту — яе вырашальнага экспартнага прадукту.

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты на сваёй сустрэчы ў Вене паказала адсутнасьць адзінства, кажуць аглядальнікі. Галоўнае суперніцтва, як і раней, разгарнулася паміж Саудаўскай Арабіяй і Іранам, якія змагаюцца за ўплыў у рэгіёне ня толькі ў нафтаздабываючай галіне.

Краіны-сябры, прымаючы сваё рашэньне, пацьвердзілі сваю прыхільнасьць стабільнаму і ўраўнаважанаму рынку нафты ў той час, як цэны знаходзяцца на прымальным узроўні і для здабытчыкаў, і для спажыўцоў.

Афіцыйна усё гучала добра. «Краіны-сябры, прымаючы сваё рашэньне, пацьвердзілі сваю прыхільнасьць стабільнаму і ўраўнаважанаму рынку нафты ў той час, як цэны знаходзяцца на прымальным узроўні і для здабытчыкаў, і для спажыўцоў», — пракамэнтаваў прэс-сакратар АПЕК Хасан Хафіз рашэньне не ўсталёўваць ніякіх абмежаваньняў на здабычу нафты для краін-сябраў.

Цэны на нафту, якія ў студзені падалі да 25-27 даляраў ЗША за барэль, зноў прыкметна вырасьлі, хоць ім і далёка да ўзроўню папярэдніх гадоў. Цяпер нафта прадаецца прыкладна па 50 даляраў за барэль. Таму генэральны сакратар АПЕК Абдала Салех аль-Бадры таксама быў аптымістычны: «Цяпер аб’ёмы, якія мы здабываем, з пункту гледжаньня рынку разумныя: рынак іх прымае, цана паляпшаецца, таму рынак цалкам станоўчы, як мы гэта бачым».

Але ў той час, як Сырыя паабяцала прынамсі ня ісьці на рэзкае нарошчваньне здабычы нафты і не ладзіць «шок на рынку», Іран прама заявіў, што ня спыніцца, пакуль не давядзе сваю здабычу да ўзроўняў, якія існавалі да ўвядзеньня супраць яго міжнародных санкцыяў нядаўна адмененых.

Расея незадаволеная, што цэны на нафту не падвысілі

Такая «бязьдзейнасьць» АПЕК-картэля, які быў створаны з мэтай уплываць на сусьветныя цэны на нафту, выклікала незадаволенасьць у Расеі. Яна не адносіцца да гэтай арганізацыі, здабывае трэць усёй нафты на сусьветным рынку, але цяпер пакутуе ад нізкіх коштаў на вуглевадароды, якія зьяўляюцца яе галоўным экспартным таварам.

Прадстаўнік расейскай нафтагазавай кампаніі «Раснафта», якая кантралюецца дзяржавай, Міхаіл Лявонцьеў раскрытыкаваў АПЕК за няздольнасьць выконваць функцыі рэгулятара цэн. Як сказаў ён расейскаму агенцтву «ТАСС», гэтую арганізацыю можна параўнаць са «зданьню» або зь Лігай нацый. Гэта міжнароднае аб’яднаньне, папярэднік цяперашняй ААН, крытыкавалі за няздольнасьць прадухіліць Другую сусьветную вайну, пасьля яе заканчэньня Лігу нацый распусьцілі.

Паводле словаў Лявонцьева, рынак нафты патрабуе рэгуляваньня. Ён нават ня выключыў, што ў будучыні функцыі АПЕК можа ўзяць на сябе нейкая новая арганізацыя.

А між тым картэль усё такі змог дасягнуць адзінства прынамсі ў адным пытаньні, якое раней таксама выклікала ў ім шмат спрэчак: на сустрэчы выбралі новага будучага генэральнага сакратара АПЕК, які зойме пасаду ў жніўні. Ім стаў вэтэран нафтавай галіны зь Нігерыі Махамэд Баркіндо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG