Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групоўка «ДНР» забараніла Ахметаву, Клюеву і іншым асобам уезд на кантраляваную сэпаратыстамі тэрыторыю


Аляксандар Захарчанка

Аляксандар Захарчанка

Кіраўнік групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка вырашыў забараніць уезд і знаходжаньне на кантраляванай сэпаратыстамі тэрыторыі 49 асобам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі 2 чэрвеня сэпаратысцкія сродкі масавай інфармацыі.

У сьпісе ёсьць прозьвішчы Рыната Ахметава, Андрэя Клюева, Юрыя Бойкі, Сяргея Таруты, Барыса Калесьнікава, Віктар Пшонкі, Раісы Багатыровай, Віталя Захарчанкі і Сяргея Курчэнка.

У тэксьце рашэньня гаворыцца, што забарона дзейнічае часова, «да прыняцьця асобнага распараджэньня».

Дакумэнт датуецца 1 чэрвеня і набыў моц з моманту яго падпісаньня.

Групоўка «ДНР», прызнаная ўладамі Ўкраіны тэрарыстычнай, кантралюе частка Данецкай вобласьці сумесна з абласным цэнтрам.

XS
SM
MD
LG